1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

"Народную Волю" вызвалілі з-пад арышту

https://p.dw.com/p/7mNG

Увечары 11 студзеня былi вызваленыя з-пад арышту 27 тысячаў асобнікаў недзяржаўнай газеты “Народная Воля”. Гэта адбылося пасля сямі гадзінаў перамоваў, якія вёў галоўны рэдактар “Народнай Волі” Iосіф Сярэдзіч з кіраўніцтвам Дубровенскага райаддзелу міліцыі. 9 студзеня супрацоўнікі Віцебскай мытні затрымалі надрукаваны ў Смаленску наклад газeты, спаслаўшыся на тое, што накладны нумар на газeты быў напісаны ад рукі. На патрабаванне міліцыі рэдакцыя даслала па факсе копію дакумэнтаў, якія пацвярджаюць права перавозчыка на аказанне транспартных паслугаў "Народнай Волі".