1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

"Народны блог 19" спрабуе папоўніць інфармацыйны дэфіцыт напярэдадні выбараў

Паўлюк Быкоўскі

Новы інтэрнэт-праект абяцае з'яднаць у адно меркаванні выбаршчыкаў і сутыкнуць у адным месцы ўсе пункты гледжання ў роўнай прапорцыі, а таксама зладзіць завочныя дэбаты кандыдатаў у прэзідэнты

https://p.dw.com/p/7zHq
Фото: BilderBox

У лютым з'явіўся праект "Народны блог 19", які абяцае з'яднаць у адно меркаванні выбаршчыкаў, а таксама сутыкнуць у адным месцы усе пункты гледжання ў роўнай прапорцыі - ад афіцыйнага да самага радыкальнага апазіцыйнага, зладзіць завочныя дэбаты кандыдатаў у прэзідэнты.

Стваральнік сайту, студэнт аднаго з гомельскіх ВНУ Дзмітры, распавёў у інтэрв'ю "Нямецкай хвалі", што не вельмі задаволены тым, як асвятляюць перадвыбарчую кампанію нават незалежныя СМІ. На яго думку, усе беларускія СМІ сёння ангажаваныя, толькі адныя даюць выключна пазітыў аб становішчы спраў у Беларусі, іншыя -- негатыў. Няма балансу і ў абмеркаванні выбараў на вядомых форумах, паколькі наведвальнікі часта пераходзяць на асобы. Стваральнікі "Народнага блогу 19" абяцаюць зрабіць аб'ектыўны рэсурс, які здольны прымусіць задумацца носьбітаў супрацьлеглых перакананняў.

Мэта: паспрабаваць проста інфармаваць

"Наш рэсурс не мае мэтаў уплыву менавіта на палітыку саміх кандыдатаў. Наша мэта - гэта паспрабаваць проста інфармаваць. Пры гэтым тут ведаеце якая праблема? Той чалавек, які падтрымлівае ўвесь час уладу, ён уваходзіць у Інтэрнэт і на яго звальваецца дзікая колькасць негатыўнай інфармацыі. Натуральна, ён не можа яе прыняць адразу. А калі ён зойдзе на наш рэсурс, дзе будзе па суседству адзін артыкул афіцыйны, які адпавядае яго меркаванням, іншы незалежны - у яго будзе проста магчымасць параўнаць. І зрабіць высновы больш аб'ектыўнымі", - сцвярджае Дзмітры.

Інтэрнэтам карыстаецца прыкладна 1,6 мільёнаў беларусаў

Незадаволенасць тым, як традыцыйныя СМІ асвятляюць палітычную сферу, фіксуюць і незалежныя сацыёлагі. Апытанне, што было праведзена пры падтрымцы групы прафесара Манаева, паказала, што больш за палову прадстаўнікоў беларускай эліты больш за ўсё давяраюць не СМІ, а тым крыніцам інфармацыі, якія знаходзяць у Інтэрнэце. Тут ёсць свабода выказвання сваіх перакананняў, распаўсюду інфармацыі і свабода выбару. Можна ўявіць, што менавіта свабода з'яўляецца вызначальным фактарам, што прымушае беларускую эліту рабіць выбар на карысць Інтэрнэту. камп'ютэрам і Інтэрнэтам карыстаецца большая частка беларускай эліты. У той жа час, паводле дадзеных апошняга нацыянальнага апытання, камп'ютэрам карыстаецца прыкладна траціна дарослых жыхароў Беларусі, а Інтэрнэтам - прыкладна 1,6 мільёнаў беларусаў. Гэта значыць, што ў сітуацыі павялічэння ўціску на традыцыйныя СМІ, Інтэрнэт можа зрабіцца для жыхароў Беларусі асноўнай крыніцай каб спатоліць інфармацыйны голад.