1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Нямеччына адзначыла "паўналецце"

Генадзь Канстанцінаў3 октября 2008 г.

3 кастрычніка ў Мінску адбыўся ладжаны амбасадай ФРГ урачысты прыём з нагоды 18-х угодкаў з’яднання Нямеччыны. У святкаванні ўзялі ўдзел дыпламаты, прадстаўнікі беларускай улады і апазіцыі, святары розных верывызнанняў.

https://p.dw.com/p/FTaU
Руководители ФРГ на торжествах по случаю Дня германского единства.Фото: AP

Урачыстасць пачалася харавым выкананнем дзяржаўных гімнаў Нямеччыны і Беларусі. Амбасадар ФРГ Гебхард Вайс адзначыў гістарычную важнасць падзеі, якая адбылася 3 катрычніка 1990 году, калі абрынуўся Берлінскі мур, што сталася пераломным момантам у найноўншай гісторыі Еўропы і свету ў цэлым:

“Перад намі яшчэ шмат праблем, але не гэта галоўнае. З пачатку працэсу аб’яднання мы ведаем, на якіх падмурках мы ідзем наперад. Словы “дэмакратыя” і “свабода” для цэлай Нямеччыны ўпершыню ў нашай гісторыі сталіся не толькі пустымі словамі, але гэта сталася асновай нашых дзеянняў”.

Па словах дыпламата, “мы вельмі рады, што мы – еўрапейская Нямеччына, і што нас упершыню ў гісторыі акольваюць толькі сябры. Гэта ёсць кардынальная змена ў параўнанні з тым, што раней было ў гісторыі Еўропы”.

Надзейны партнёр Беларусі

Датычна ўзаемадачыненняў Нямеччыны з Беларуссю, Гебхард Вайс падкрэсліў: “Мы жадаем быць партнёрамі гэтай краіны, як былі імі да выбараў, гэтак будзем і пасля выбараў. Гэта наш сігнал, гэта маё жаданне, і дзеля гэтага мы тут, у Беларусі, і працуем”.

Віншуючы пасла Вайса і ўвесь нямецкі народ са святам, намеснік міністра замежных справаў Беларусі Валеры Варанецкі сказаў:

“Аб’яднанне Нямеччыны стала для нас знакам надзеі на фармаванне адзінай Еўропы без бар’ераў і раздзяляльных лініяў. Я думаю, гэтая надзея абавязкова рэалізуецца”.

Пасля кароткай афіцыйнай часткі ўдзельнікі ўрачыстасці атрымалі магчымасць пакантактаваць у нефармальнай абстаноўцы.

“Нямеччына адыгрывае вельмі вялікую ролю, яна была, ёсць і будзе вельмі важнай для Еўропы”, - мяркуе пасол Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан.

Нямеччына як арыенцір

“На сёння не толькі культурнае, але і грамадзкае партнерства з ФРГ вельмі актуальнае, бо цягам савецкага перыяду былі кантакты, калі прыватна браць літаратурныя пераклады, толькі з ГДР, - лічыць старшыня Саюзу беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч. – А сёння гэтыя стасункі ў галіне культуры, духоўнасці, грамадскага будавання важныя для нас найперш не толькі ў прэзентацыі ў Еўропу, але і для разумення сучаснай Беларусі, якая ёсць, як мне падаецца, напалову ўсё ж савецкай Германіяй”.

Па словах былога старшыні Вярхоўнага Савету Мечыслава Грыба, Германія была і застаецца вельмі важным партнёрам для Беларусі ва ўсіх накірунках:

"У прамысловасці, сельскай гаспадарцы, ноў-хаў, і ад гэтага вельмі шмат залежыць. Германія можа паказваць прыклад, як ставіцца да правоў чалавека, да свабод. Ёсць на што арыентавацца не толькі Беларусі, але і іншым краінам свету”.