1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

“Падарожжа Бэргмана на ўсход”

Алена Данэйка20 февраля 2008 г.

Фестываль з такой назвай распачаўся у мінскім кінатэатры “Перамога”. Сустрэча мінскіх кінааматараў з творамі аднаго з найбуйнейшых дзеячоў у гісторыі кінематографа Інгмара Бэргмана будзе доўжыцца да 26 лютага.

https://p.dw.com/p/DAMC
Шведскі рэжысёр Інгмар Бэргман (1918 - 2007)Фото: AP

Фестываль “Падарожжа Бэргмана на усход” ў Мінску пачаўся з дэманстрацыі дакументальнай стужкі рэжысёра Мары Нірэрод “Выспа Бэргмана”. Гэта фільм-інтерв’ю, дарэчы апошняе пры жыціі майстара. Акрамя ўспамінаў, у стужцы шмат урыўкаў з розных фільмаў Бэргмана. Апошнія гады яго жыцця прайшлі на выспе Фаро ў Балтыйскім моры. Менавіта там, у доме на беразе мора, Інгмар Бэргман разам з рэжысёрам Мары Нірэрод азіраецца назад, на усё сваё жыццё – успамінае дзяцінства, адносіны з каханымі жанчынамі, жахі, якія пераследвалі яго ўсе жыццё – словам усе тое, што потым так ці інакш увайло ў яго фільмы.

Тыдзень з Бэргманам

У праграме фестываля два вялікія блёкі: фільмы 50-х і стужкі 70-х: “Жанчыны ў чаканні”, “Лета з Монікай”, “Мары”, “На краі жыцця”, Нічога не кажучы пра каханне”, “Шэпт і крыкі”, Восенькая саната”, “Фані і Александр”.

На думку культуролага Максіма Жбанкова, Бэргман належыць да невялічкай суполкі аўтараў, з якімі можна пагаджацца ці не, але не заўважаць іх проста немагчыма. “Я думаю, што падчас фэсту мы не паспеем канчаткова трапіць на хвалю шведскай мэнтальнасьці, але адназначна атрымаем моцную ін’екцыю адмысловай крэатыўнай псіхічнай неўраважанасці”.

Кіраўнік аддзялення Шведскай Амбасады ў Мінску Стэфан Эрыксан адзначае, што зразумеў Бэргмана, будучы ўжо дарослым. “У юнацтве я верыў у стэрэатып, што гэты аўтар - складаны і надзвычай элітарны. Насамрэч гэта не так. Гэта проста добрае кіно”.

Праграма фэста складзена такім чынам, што гледачы маюць магчымасць назіраць, як пачынаўся Бэргман і да чаго прыйшоў у фінале.

Бэргман па-беларуску

“Выспа Бэргмана” – стужка, з якой пачаўся фестываль фільмаў шведскага майстра ў Мінску - цікавая для тых, хто толькі пачынае знаемства з творчасцю майстра.

Дарэчы фільмы Бэргмана дэманструюцца з перакладам на беларускую мову, што вялікая рэдкасць у Беларусі. Паводле рэжысёра Сяргея Патаранскага, дзяржава лічыць, што беларуская мова павінна быць дазіраваная. Адмыслова для фэсту “Падарожжа Бэргмана на ўсход” да кінастужак быў зроблены беларускі пераклад.

Стэфан Эрыксан адзначае, што ўвогуле калі аддзяленне амбасады есць ініцыятарам кінапаказаў, “мы перакладаем практычна ўсе фільмы на беларускую мову. Калі ёсць рускі пераклад, паказваем па-руску, а калі няма – робім беларускі пераклад, гэта звычайны чытка, або субтытры”.

Максім Жбанкоў не бачыць нічога дзіўнага ў тым, што шведская амбасада паклапацілася менавіта пра беларускі пераклад: “я не бачу ў гэтым нічога дзіўнага, таму што гэта наша краіна, гэта наша мова. Чаму мы мусім размаўляць на замежных? Гэта мусьць быць, я лічу, нормай. Нікога не здзіўляе, што летувісы глядзяць кіно па-летувіску, палякі – па польску”.