1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Паплечнікі Аляксандра Казуліна патрабуюць яго вызвалення

24 апреля 2006 г.
https://p.dw.com/p/8IzE

Паплечнікі старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандра Казуліна патрабуюць “тэрміновага вызвалення экс-кандыдата на прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”. Пра гэта гаворыцца ў прынятым імі звароце да грамадзянаў краіны, выканаўчай і заканадаўчай уладаў, міжраноднгай супольнасці. Апрача вызвалення свайго лідэра паплечнікі Казуліна патрабуюць дазвольнай сістэмы на народныя волевыяўленні: пікетаванні, мітынгі, сходы, шэсці; адмены паправак у Крамінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы, якія, парушаюць Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека і Канстытуцыю краіны, адмены кантрактнай сістэмы, а таксама рэгістрацыі ўсіх грамадскіх аб’яднанняў, што не парушаюць дзейнага заканадаўства Беларусі.