1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Папярэднія вынікі рэгістрацыі кандыдатаў

Паўлюк Быкоўскі28 августа 2008 г.

Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў завяршілася 28-га жніўня. Пакуль даступны толькі папярэднія дадзеныя аб выніках рэгістрацыі.

https://p.dw.com/p/F6a4
Фото: dpa

На момант напісання матэрыялу яшчэ адсутнічалі дакладныя лічбы зарэгістраваных кандыдатаў. На 110 месцаў у Палаце прадстаўнікоў былі вылучаныя 365 прэтэндэнтаў, сярод якіх былі 41 парламентарый, 68 супрацоўнікаў дзяржорганаў - першыя асобы "прэзідэнцкай вертыкалі" у Віцебскай, Гродненскай і Магілеўскай абласцях, а таксама намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Папкоў і начальнік упраўлення кадравай палітыкі Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Сінякоў.

У Аб'яднаных дэмсілаў было крыху менш за сотню прэтэндэнтаў - 98. Як паведаміў у інтэрв'ю DW-RADIO "Нямецкай хвалі" сустаршыня АДС, намеснік кіраўніка Партыі БНФ Вінцук Вячорка асабіста яму адмовілі ў рэгістрацыі кандыдатам.

"У Партыі БНФ не зарэгістраваныя двое намеснікаў старшыні на гэты момант - хаця працэс пасяджэнняў працягваецца. Гэта я і Віктар Івашкевіч. Яшчэ Сяржук Салаш - грамадскі лідэр з Барысава, Альберт Яўменаў - фронтаўскі лідэр з Асіповіцкага раёну і, думаю, гэта яшчэ не поўны спіс незарэгістраваных з розных прычынаў".

Вінцук Вячорка не сумняецца, што і тых, каго зарэгістравалі, будуць чакаць фактычна "непераадольныя бар'еры ў выглядзе адсутнасці іхных прадстаўнікоў ва ўчастковых камісіях". І, такім чынам, на думку актывиста, на свабодныя, справядлівыя і празрыстыя выбары і сумленны падлік галасоў у Беларусі разлічваць не выпадае.

Падлік страт і аптымізм

29-га жніўня прэзідыум АДС падсумуе вынікі гэтага этапу кампаніі.

А пакуль некалькі словаў DW-RADIO ад сенсацыі гэтых выбараў - толькі што прызваны салдат тэрміновай службы Віталь Каратыш, апазіцыйны актывіст з Кажан-Гарадка Брэсцкай вобласці быў зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты і ў першыню ў гісторыі беларускага войска атрымаў адпачынак для вядзення агітацыйнай кампаніі.

Што будзе напісана ў анкетных дадзеных кандыдата ў дэпутаты Каратыша?

"Гэта такое спрэчнае пытанне. Ужо да маіх людзей, якія прысутнічалі на паседжанні нашай акруговай камісіі былі такія пытанні, і яны самі не ведаюць што рабіць. Таму што фармальна я працягваю працаваць на сваёй працы, я прапісаны ўсё яшчэ ў сябе. То бок калі карыстацца дадзенымі пашпарта, што там з'яўляецца ключавым, то я прапісаны ў сябе ў вёсцы Кажан-Гарадок Лунінецкага раёна. А калі карыстацца фактычнымі дадзенымі вайсковага білета, то я прапісаны і галасаваў за кандыдата, які ў Асіповічах вылучаецца. Буду выступаць і мая пазіцыя такая, каб адначасова пазначаліся і маё месца працы, і інфармацыя пра тое, што праходзіць службу ва Ўзброеных сілах".

На развітанне Віталь Каратыш пажадаў кандыдатам-дэмакратам "поспехаў, не здавацца, больш аптымізму. На яго думку, "ёсць шанец і перамога зусім побач, калі мы будзем проста працаваць сумленна і актыўна, то ў нас ёсць усе шанцы перамагчы".

Пропустить раздел Еще по теме

Еще по теме

Показать еще