1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Беларусь, Белоруссия, права человека, расследование, оппозиция, штраф, DW

16 июля 2010 г.

Беларускія палітыкі спадзяюцца на раскрыццё справаў зніклых апазіцыянераў і рыхтуюць зварот з заклікам правесці міжнароднае расследаванне. Каля 70 чалавек затрыманыя ў Мінску пад час несанкцыянаванай акцыі

https://p.dw.com/p/ONVe
Молоток судьи на столе
Фото: Bilderbox

Лідэры беларускай апазіцыі рыхтуюць зварот у буйныя міжнародныя арганізацыі з заклікам правесці міжнароднае расследванне справаў зніклых апанентаў дзейнай улады Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Зміцера Завадскага. Дзесяткі маладых людзей былі затрыманы ўвечары 15 ліпеня за ўдзел у несанкцыянаванай імпрэзе, арганізатар акцыі пакараны штрафам.

Расследаваць справу зніклых

Беларускія апазіцыйныя палітыкі патрабуюць міжнароднага расследавання справаў па гвалтоўным знікненні экс-віцэ-спікера Вярхоўнага Савету 13-га склікання Віктара Ганчара, былога міністра ўнутраных справаў Беларусі генерала Юрыя Захаранкі, прадпрымальніка і грамадскага дзеяча Анатоля Красоўскага і сябра аператара расійскага тэлеканалу ОРТ Зміцера Завадскага.

Лидеры оппозиционных партий Беларуси на пресс-конференции 16.07.2010
Беларуская апазіцыя патрабуе міжнароднага расследвання па справе зніклыхФото: bymedia

З адпаведным зваротам да міжнародных арганізацыяў выступілі першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька, лідэр Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Сяргей Калякін, намеснік старшыні партыі БНФ Рыгор Костусеў і кіраўнік Мінскай гарадской арганізацыі гэтай партыі Віктар Івашкевіч, а таксама каардынатар грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь", былы намеснік міністра замежных справаў Андрэй Саннікаў, якія 16 ліпеня з гэтай нагоды зладзілі адмысловую прэс-канферэнцыю для журналістаў беларускіх і замежных СМІ.

Фільм як намёк на новую інфармацыю

Андрэй Саннікаў нагадаў, што 4 ліпеня на расійскім тэлеканале НТВ быў паказаны фільм "Хросны бацька", у якім былі агучаны факты і прыведзеная інфармацыя пра зніклых у Беларусі палітыкаў і журналістаў. Беларускія дэмакратычныя палітыкі, па словах Саннікава, хацелі б даведацца, што адбылося з іх сябрамі і калегамі. "Таму мы будзем рыхтаваць зварот у ААН, патрабаваць, каб адбылося міжнароднае расследаванне гэтых справаў, каб тыя факты, што мы пабачылі на расійскім тэлеканале, таксама былі выкарыстаныя для расследавання гэтых справаў", - заявіў лідэр "Еўрапейскай Беларусі".

Разлік на міжнародную рэакцыю

Як паведаміў старшыня АГП Анатоль Лябедзька, на наступны дзень пасля выхаду ў эфір згаданага фільму прадстаўнікі беларускай апазіцыі звярнуліся ў Генеральную пракуратуру з патрабаваннем акрэсліць дакладную і ясную пазіцыю праваахоўных органаў. Пасля такога тэлепаказу, на думку Лябедзькі, пракуратура павінна была б узбудзіць крымінальную справу па факце самога фільму і альбо прыцягнуць да крымінальнай адказнасці тых асобаў, якія згаданыя ў стужцы ў звязку з учыненымі злачынствамі, ці ўзбудзіць справу супраць самога тэлеканалу, які паказаў той фільм.

Александр Лукашенко
Фільм НТВ распавядае пра зніклых апанентаў Аляксандра ЛукашэнкіФото: AP

Як падкрэсліў старшыня АГП, генеральны пракурор Рыгор Васілевіч да гэтага дня маўчыць. Па словах Анатоля Лябедзькі, апроч звароту ў ААН, апазіцыя мае намер звярнуцца ў Еўрапейскі Парламент на прадмет праваядзення спецыяльных парламенцкіх слуханняў аб злачынствах, якія былі здзейснены ў Беларусі, і зараз ідзе падрыхтоўка адпаведнага тэксту. "Было б правільным правесці расследаванні, аналагічныя тым, што былі праведзеныя Парламенцкай асамблеяй Рады Еўропы", - лічыць Анатоль Лябедзька.

Гарантыя бяспекі кандыдатаў

Па словах старшыні АГП, актуальнасць гэтага пытання звязана яшчэ і з тым, што і Віктар Ганчар, і Юры Захаранка былі не проста палітыкі, але і патэнцыйныя кандыдаты для ўдзелу ў прэзідэнцкай кампаніі. Сёння, нагадвае палітык, Беларусь знаходзіцца напярэдадні новых прэзідэнцкіх выбараў, і актуалізацыя гэтага пытання ёсць яшчэ і гарантыяй бяспекі для тых дэмакратычных кандыдатаў у прэзідэнты, якія будуць браць удзел у гэтай кампаніі. "“Калі гэтае пытанне будзе прынята да разгляду ў ААН, у Еўрапарламенце, то гэта будзе і пытанне гарантыяў абароны тых людзей, якія возьвуць удзел у прэзідэнцкай кампаніі ў Беларусі", - адзначыў Лябедзька.

Расійскі чыннік

Як мяркуе старшыня патыі "Справядлівы свет" Сяргей Калякін, з’яўленне гэтага фільму на тэлеканале НТВ сведчыць пра тое, што Расія валодае пэўнай інфармацыяй па згаданых справах і можа дапамагчы ў іх расследаванні. "У сённяшніх умовах Расія можа апынуцца на баку расследавання гэтых злачынстваў і аказаць нам судзеянне ў міжнародным плане, у той жа арганізацыі ААН, каб гэтае пытанне было ўзнята", - упэўнены Сяргей Калякін.

Віктар Івашкевіч паведаміў, што апазіцыйныя палітыкі вырашылі звярнуцца ў Мінгарвыканкам па санкцыю на правядзенне вулічнай акцыі, мэтай якой ёсць прыцягненне ўвагі да пытання расследавання справаў зніклых.

Затрыманні за "грунвальдскую бойку"

Милиция задерживает оппозиционеров
У Беларусі караюць нават за мірныя акцыиФото: AP

Каля 70 чалавек былі затрыманыя ўвечары 15 ліпеня каля Нацыянальнай біблітэкі ў Мінску з ліку тых, хто хацеў паўдзельнічаць у "бойцы падушкамі", прымеркаванай да 600-х угодкаў Грунвальдскай бітвы. Арганізатары акцыі звярталіся ў Мінгарвыканкам па дазвол, але сталічныя кіраўнікі адмовілі маладым людзям у правядзенні мерапрыемства.

Удзельнікі сімвалічнай бітвы мелі намер падзяліцца на тэўтонскія і літоўскія (беларускія) войскі, але супрацоўнікі праваахоўных органаў мерапрыемства сарвалі. Адзін з арганізатараў акцыі былы палітвязень Андрэй Кім адвёў рэшту маладзёнаў у поле непадалёк ад станцыі метро "Усход", дзе бойка падушкамі ўсё ж адбылася.

Пасля гэтага Кім быў затрыманы. Позна ўвечары ўсіх, хто знаходзіўся ў пастарунку, апроч Андрэя Кіма, адпусцілі без складання пратаколаў. 16 ліпеня суд Першамайскага раёна Мінску прызнаў Кіма вінаватым у арганізацыі несанкцыянаванай акцыі і пакараў штрафам у памеры 17,5 тысячы рублёў - крыху больш за 4 еўра ў пераліку.

Аўтар: Генадзь Канстанцінаў

Рэдактар: Уладзімір Дорахаў

Пропустить раздел Еще по теме

Еще по теме

Показать еще