1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Правы чалавека ў Беларусі: агляд падзеяў тыдня

26 ноября 2010 г.

Жорстка збіты апазіцыйны палітык, улады адбіраюць апошнія ільготы у палітрэпрэсаваных, Цэнтрвыбаркам патрабуе ад кандыдата ў прэзідэнты Беларусі вярнуць пасведчанне даверанай асобы, выдадзеная на імя палітвязня.

https://p.dw.com/p/QJMr
Молоток судьи на столе
Фото: picture-alliance/ dpa

Зламыснікі жорстка збілі намесніка старшыні Партыі БНФ. Прэзідэнт падпісаў змяненні ў некаторыя законы, у выніку чаго істотна абмяжоўваюцца правы грамадзян, рэпрэсаваных за савецкім часам. Цэнтральная выбарчая камісія патрабуе ад кандыдата ў прэзідэнты вярнуць пасведчанне даверанай асобы, выдадзенае на імя палітвязня Мікалая Аўтуховіча.

Збіццё апазіцыянераў

У ноч на 23 лістапада наўпрост каля свайго дому невядомымі быў жорстка збіты намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў. Паводле ягоных словаў, пры выхадзе з пад’езду злачынцы ўдарылі яго ў твар цяжкім прадметам, ад чаго палітык знепрытомнеў.

Неизвестные тянут активиста оппозиции за рукав
Збіццё апазіцыйных палітыкаў і актывістаў здараецца не ўпершынюФото: AP

Медыкі зафіксавалі ў Лялькова адкрыты пералом носу, а таксама пералом левай рукі. Па словах самога палітыка, які заявіў пра злачынства ў праваахоўныя органы, невядома, ці звязаны напад з яго апазіцыйнай дзейнасцю, бо зламыснікі нічога яму не сказалі.

А днём пазней, 24 лістапада, быў здзейснены напад на сябра ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Валерыю Краўчанку, якая распаўсюджвала інфармацыю пра выступленне прэтэндэнта на пасаду кіраўніка дзяржавы па тэлебачанні. Невядомы нанёс Валерыі Краўчанцы некалькі ўдараў у твар і ў жывот і збег толькі пасля таго, як з прыпынку грамадскага транспарту да іх пабеглі людзі.

Палітэпрэсаваных пазбаўляюць апошніх ільготаў

Прэзідэнт Беларусі падпісаў змяненні ў некаторыя законы пра рэгуляванне жыллёвых дачыненняў, якія, у тым ліку, прадугледжваюць істотнае абмежаванне правоў грамадзян, рэпрэсаваных за савецкім часам.

Раней грамадзяне, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсіяў у 20-80-я гады мінулага стагоддзя, мелі права на атрыманне пазачарговага жытла, уступленне ў жыллёва-будаўнічыя кааператывы, пазачарговае атрыманне зямельных участкаў і гэтак далей. Цяпер гэтых ільготаў больш не будзе.

Аляксандр Лукашэнка не стаў чакаць рашэння Канстытуцыйнага суда на прадмет таго, ці адпавядае пагаршэнне сацыяльных умоваў для вялікай катэгорыі грамадзян духу і літары Асноўнага закону і ці ёсць матываваная неабходнасць такіх захадаў.

ЦВК "скасоўвае" давераную асобу

Рыгор Кастусёв
Рыгор Кастусёв - кандыдат ў прэзідэнты Беларусі ад партыі БНФФото: Alexander Burakow

Паводле паведамлення прэс-службы Партыі БНФ, намесніку старшыні гэтай арганізацыі і адначасова кандыдату ў прэзідэнты Беларусі Рыгору Кастусёву зноў затэлефанавалі з Цэнтральнай камісіі па выбарам і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў і запатрабавалі тэрмінова вярнуць пасведчанне даверанай асобы, выдадзенае на імя былога ваўкавыскага прадпрымальніка, а цяпер палітвязня Мікалая Аўтуховіча. Як патлумачыла сябра ЦВК Надзея Кісялёва, пасведчанне на імя Аўтуховіча, які зараз знаходзіцца за кратамі, было выпісана памылкова.

Як паведаміў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, ён ужо спрабаваў высветліць у Цэнтрвыбаркаме, чаму трэба вярнуць пасведчанне. Там палітыку патлумачылі, што пасведчанні выпісваліся ў спешцы, таму не праверылі ўсіх давераных асобаў. Як сцвярджае ЦВК, грамадзяне, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі, не маюць права ўдзельнічаць у выбарах і быць даверанымі асобамі кандыдатаў у прэзідэнты.

Аляксей Янукевіч выказаў здзіўленне тым фактам, што патрабаванне вярнуць пасведчанне Аўтуховіча з’явілася акурат пасля выступу па дзяржаўным тэлебачанні кандыдата ў прэзідэнты Рыгора Кастусёва, які паведаміў гледачам, што палітзняволены Аўтуховіч з’яўляецца яго даверанай асобаю. Па словах Янукевіча, ачоленая ім партыя і надалей будзе прыцягваць увагу міжнароднай і беларускай супольнасці да справы былога ваўкавыскага прадпрымальніка, каб дамагчыся яго хутчэйшага вызвалення з-за кратаў.

Аўтар: Артур Смірноў, Вільня
Рэдактар: Уладзімір Дорахаў

Пропустить раздел Еще по теме

Еще по теме