1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Пракурор запрасіў для Мікалая Аўтуховіча тры з паловай гады турмы

30 июня 2006 г.
https://p.dw.com/p/8he4

Сёння ў Кастрычніцкім судзе Гародні адбыліся спрэчкі бакоў па крымінальнай справе супраць ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча і дырэктара фірмы “Ніка-транс” Юрыя Лявонава. Пракурор прапанаваў зняволіць Мікалая Аўтуховіча ў калоніі ўзмоцненага рэжыму на тры з паловай гады, а яго калегу Юрыя Лявонава — на 3 гады і 5 месяцаў. Да таго ж, абвінавачванне патрабуе канфіскаваць маёмасць Аўтуховіча і забараніць яму 5 гадоў займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю. Дзяржаўны пракурор лічыць, што прадпрымальнікі таксама мусяць сплаціць нанесеныя страты для раённага бюджэту на суму больш як 400 тысячаў еўра.

Нагадайма, што Аўтуховіча абвінавачваюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, ажыццяўленні перавозкі пасажыраў і багажу без рэгістрацыі камэрцыйнай фірмы і атрымання адпаведнай ліцэнзіі. Віна Юрыя Лявонава, паводле пракурора, у выкарыстанні службовых паўнамоцтваў з уронам для дзяржавы ў асабліва буйных памерах і садзеянне прадпрымальніцкай дзейнасці без ліцэнзіі.