1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Прэм’ер-міністр Польшчы ў Беластоку сустракаецца з беларусамі

https://p.dw.com/p/7l19

У пятніцу прэм’ер-міністр Польшчы Казімеж Марцінкевіч прыбыў з візітам у Беласток. Ён бярэ ўдзел у шэрагу сустрэчаў з уладамі ваяводства, прадстаўнікамі беларускай меншасці ў Польшчы, а таксама з адзіным кандыдатам ад дэмакратычных сілаў на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі Аляксандрам Мілінкевічам. У першай палове дня Казімеж Марцінкевіч разам з дэлегацыяй высокапастаўленых дзяржаўных чыноўнікаў сустрэўся з уладамі Падляшша, прадстаўнікамі рэлігійных аб’яднанняў, кіраўнікамі арганізацыяў нацыянальных меншасцяў рэгіёну, культурніцкіх установаў, а таксама з кіраўнікамі агульнаваяводскіх медыяў. У плане праграмы прадугледжана сустрэча Казімежа Марцінкевіча з актывістамі Беларускага Саюза ў Польшчы – арганізацыі беларускай меншасці, якая актыўна выступае за дэмакратычныя перамены ў Беларусі.