1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Расійскія сацыёлагі: А. Лукашэнка не павінен перамагчы ў першым туры

16 марта 2006 г.
https://p.dw.com/p/87g6

Аб гэтым сведчаць дадзенныя расійскіх сацыёлагаў, якія нядаўна правялі апытанне ў Беларусі і 16 сакавіка прадставілі ягоныя вынікі на прэсавай канферэнцыі ў Маскве. Нават апытанне, якое было праведзена Усерасійскім цэнтрам вывучэння грамадскай думкі, па сутнасці дзяржаўнай установы, якую цяжка западозрыць у сімпатаях да апазіцыі, паказвае, што Лукашэнка с цяжкасцю набірае 50 працэнтаў галасоў. Больш таго, гэта агульныя дадзеныя па Беларусі. У Мінску і у абласных цэнтрах за Лукашэнка толькі 30-40 працэнтаў выбаршчыкаў. Пры гэтым, сапраўдны малюнак выбараў дае толькі магчымасная мадэль ацэнкі, якая улічвае только меўшуюся быць яўку людзей на выбары. З прымяненнем гэтай мадэлі ў выніку атрымалася, што і агульна па краіне Лукашэнка атрымае ня боллей за 40 працэнтаў галасоў.

Сяргей Калякін, кіраўнік прадвыбарчага штаба адзінага кандыдата ад дэмакратычнай апазіцыі Аляксандра Мілінкевіча, таксама лічыць, што другі тур галасавання абавязкова павінен адбыцца. «Рэйтынг Лукашэнкі сёння складае ад 43 працэнтаў. Рэйтынг жа Мілінкевіча пастаянна расце. Яшчэ месяц таму, да телевізійных выступаў і шматлікіх паездак па краіне, на якія збіралася вялікая колькасць людзей, ягоны рэйтынг складаў больш за 30 працэнтаў. Сёння ён значна большы”, - адзначыў Калякін. Па яго словах, калі другі тур выбараў адбудзецца з удзелам Мілінкевіча і Лукашэнкі, то абавязкова пераможа адзіны кандыдат.