1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Рух "За свабоду" атрымаў дзяржаўную рэгістрацыю

17 декабря 2008 г.

17 снежня Міністэрства юстыцыі зарэгістравала праваабаронча-асветніцкае грамадскае аб’яднанне Рух "За свабоду", ачоленае экс-кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Аляксандрам Мілінкевічам.

https://p.dw.com/p/GI6K
Рэгістрацыйнае пасведчанне грамадскага аб'яднання Рух "За свабоду"Фото: DW / Bykovsky

17 снежня Міністэрства юстыцыі ўручыла Аляксею Кавальцу - аднаму з заснавальнікаў праваабаронча-асветніцкага грамадскага аб’яднання Рух "За свабоду", ачоленага экс-кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Аляксандрам Мілінкевічам, пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі арганізацыі.

Дагэтуль Рух "За свабоду" падаваў дакументы на рэгістрацыю ў Міністэства юстыцыі чатыры разы, але атрымліваў адмовы па розных, на думку сябраў аб’яднання, надуманых прычынах. Нарэшце афіцыйны статус арганізацыі стаў рэальнасцю.

Дэманстрацыя імкнення да дыялогу

Як адзначыў у інтэрв’ю Deutsche Welle намеснік старшыні арганізацыі Юрась Губарэвіч, нічога дзіўнага ў рэгістрацыі няма, таму што дакументы з юрыдычнага пункту гледжання былі бездакорныя, як і ў мінулыя разы.

"Факт рэгістрацыі сведчыць пра тое, што ўлада хоча прадэманстраваць перад усім еўрапейскай супольнасці, што яна гатовая на пэўныя крокі па лібералізацыі, прынамсі ў галіне грамадскіх арганізацый, грамадзянскай супольнасці", - мяркуе намеснік старшыні Руху "За свабоду".

Юрась Губарэвіч выказаў спадзяванне, што такі ж лёс напаткае і іншыя арганізацыі "трэцяга сектара", што маюць выразную незалежніцкую і дэмакратычную скіраванасць, якія таксама падалі ў Мінюст дакументы на рэгістрацыю.

Паўнапраўны суб’ект

Па словах палітыка, атрыманне легальнага статусу не паўплывае на тактыку і стратэгію Руху "За свабоду".

"Мы і раней працавалі, хоць і без дзяржаўнай рэгістрацыі, - кажа Юрась Губарэвіч. Ён падкрэсліў, што зараз арганізацыія будзе выкарыстоўваць магчымасці, якія дае статус легальна дзеючай структуры – афіцыйна звяртацца ў дзяржаўныя органы і атрымліваць афіцыйныя адказы. "То бок, мы робімся суб’ектам прававых узаемаадносінаў, - адзначае намеснік старышні Руху "За свабоду". (гк)

Пропустить раздел Еще по теме

Еще по теме