Савет Рэспублікі ўхваліў новы закон пра грамазянства Рэспублікі Беларусь
16 июня 2006 г.Реклама
Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі ўхваліў на пленарным паседжанні папраўкі ў Закон “Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь”. У часе прадстаўлення законапраекту старшыня Сталай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Наталля Андрэйчык адзначыла, што заканадаўства аб грамадзянстве не можа быць нязменным, а дапаўненні і змяненні накіраваныя на адлюстраванне прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі адносна іміграцыйнай і дэмаграфічнай сітуацыі ў краіне. Паводле Андрэйчык, папраўкі спрашчаюць парадак набыцця беларускага грамадзянстрва па нараджэнні.