1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Спыненая судовая справа супраць Станіслава Шушкевіча

12 мая 2006 г.
https://p.dw.com/p/8T1f

Суд Першамайскага раёну Мінску спыніў адміністратыўную справу ў дачыненні былога старшыні Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслава Шушкевіча. Яго звінавачвалі ў актыўным удзеле ў несанкцыянаваным шэсці 1 траўня бягучага году. Суд вырашыў спыніць справу «за адсутнасцю ў дзейнасці Станіслава Шушкевіча складу правапарушэння». У пастанове, зачытанай суддзёй, гаворыцца, што «судовым следствам было ўстаноўлена, што Станіслаў Шушкевіч заклікаў грамадзянаў, што сабраліся ля будынку Нацыянальнай Акадэміі навукаў Беларусі, мірным арганізаваным шэсцем прайсці ў Парк дружбы народаў, дзе гарадскімі ўладамі быў санкцыянаваны мітынг». «Сам Шушкевіч у шэсці ўдзелу не браў», - канстатавала суддзя. Яна адзначыла, што рашэнне па дадзенай справе «канчатковае і абскарджанню не падлягае».