1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Стартуе праграма “Партнёрства грамадскіх ініцыятыў “Нямеччына-Польшча-Украіна-Беларусь”

3 апреля 2006 г.
https://p.dw.com/p/8C2m

Фонд Роберта Боша, Стэфана Баторыя і ініцыятыва PAUCI распачынаюць новы грантавы конкурс для няўрадавых арганізацыяў Нямеччыны, Польшчы, Украіны і Беларусі. Мэта праграмы – далучэнне грамадзянаў Польшчы і Нямеччыны да супрацоўніцтва з Беларуссю і Украінай. Тэмы партнёрскіх праектаў мусяць тычыцца эўрапейскай інтэграцыі, аховы навакольнага асяроддзя, правоў і грамадзянскіх свабод, нацыянальнай культурнай спадчыны, сусветнай гісторыі. Найперш у межах праектаў павінны ўлічвацца інтарэсы беларусаў і ўкраінцаў. Партнёрамі з Беларусі могуць быць няўрадавыя арганізацыі, а таксама дзяржаўныя сацыяльныя інстытуты (школы, палацы культуры, цэнтры сацыяльнай дапамогі, музеі). Апошні тэрмін падачы заяўкі – 15 ліпеня 2006 года. Падрабязную інфармацыю магчыма даведацца праз электронны адрас: agajewska@batory.org.pl.