1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Студэнтку БДЭУ прымушаюць публічна пакаяцца

https://p.dw.com/p/8H6n

Як паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”, 19 красавіка ў Беларускім Дзяржаўным Эканамічным Універсітэце адбудзецца сход, на якім студэнтку Таццяну Дзядок будуць прымушаць публічна пакаяцца ў “садзеяным”. Справа ў тым, што Таццяна Дзядок была затрымана пад час разгону намётавага гарадка на Кастрычніцкай плошчы і асуджана на 10 сутак адміністратыўнага арышту. Кіраўніцтва універсітэта, вядомага скандальным адлічэннем Таццяны Хомы, патрабуе, каб студэнтка-выдатніца і яе бацькі публічна пакаяліся перад іншымі студэнтамі, дэканатам і асабіста рэктарам Шымавым. У выпадку, калі Таццяна Дзядок не адмовіцца ад сваіх перакананняў, яе вучэбную групу пагражаюць расфармаваць як палітычна ненадзейную. Праваабаронцы называюць такія пакаянні вяртаннем сталінізму, калі ад імя грамадскасці публічна асуджаліся ворагі народа.