1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Супраць актывістаў “Зубра” заведзеная крымінальная справа

https://p.dw.com/p/7iVK

Пракуратура Цэнтральнага раёну Мінску завала крымінальную справу супраць актывістаў руху “Зубр” Аляксандра Казакова і Змітра Зубро “за супраціў супрацоўніку міліцыі альбо іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак”. Казакова і Зубро затрымалі ўначы на 28 снежня за нанесеныя графіці, прысвечаныя Дню салідарнасці. Напачатку маладзёнаў звінавачвалі ў дробным хуліганстве, што падпадае пад Адміністратыўны кодэкс. Увесь учорашні дзень яны правялі ў Цэнтральным РУУС сталіцы, потым іх даставілі ў суд, але пасля адвезлі ў ізалятар часовага ўтрымання. Крымінальны артыкул прадугледжвае пакаранне папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, альбо арыштам да шасці месяцаў, альбо абмежаваннем волі да трох гадоў ці пазбаўленнем волі да двух гадоў.