Сёння Літва адзначае Дзень абаронцаў свабоды
Реклама
13 студзеня Літва адзначае Дзень абаронцаў свабоды. 15 гадоў таму пры супраціве спробам аднаўлення савецкай улады ў гэтай рэспубліцы загінулі 14 чалавек, сотні атрымалі раненні. Віленскай аперацыяй кіраваў генэрал Уладзімір Усхопчык, які пазней стаў намеснікам міністра абароны Беларусі. Усхопчык дагэтуль знаходзіцца ў вышуку ў пракуратуры Літвы.