1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Сёння пракуратура вынесла другое папярэджанне сацыёлагу Алегу Манаеву

https://p.dw.com/p/8aZG

У чацвер пракуратура Беларусі вынесла другое афіцыйнае папярэджанне дырэктару Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў Алегу Манаеву. У папярэджанні пракуратуры гаворыцца: “Вам прапаноўваецца спыніць распаўсюджванне непраўдзівых звестак пра вынікі галасавання на выбарах прэзідэнта ў 2006 годзе... Другое — спыніць правядзенне сацыяльна-палітычных даследаванняў, што парушаюць патрабаванні заканадаўства. У выпадку, калі будзе працягвацца распаўсюджванне непраўдзівых звестак, вы будзеце несці крымінальную адказнасць”. Дакумент падпісаны намеснікам генеральнага пракурора Беларусі Мікалаем Купрыянавым.