1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

С. Скрабец не прызнае сябе вінаватым і адмаўляецца даваць паказанні

https://p.dw.com/p/7o0D

У Вярхоўным судзе Беларусі працягваецца працэс супраць Сяргея Скрабца, былога дэпутата і кіраўніка апазіцыйнай дэпутацкай групы “Рэспубліка”. Суддзя адхіліў хадайніцтва Сяргея Скрабца пра далучэнне да матэрыялаў справы ягонай заявы аб пераследзе з боку Аляксандра Лукашэнкі. Суддзя палічыў, што гэта не мае дачынення да эпізодаў справы. Былога дэпутата абвінавачваюць у трох відах злачынстваў: вымаганні крэдытаў на 490 тысячаў долараў, незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці і ў падрыхтоўцы да дачы хабару. Беларускія праваабаронцы перакананыя, што сапраўдная прычынай ізаляцыі Сяргея Скрабца з’яўляецца ягоная выразная актыўная грамадзянская пазіцыя.