1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Упаўнаважаны ў справах свабоды СМІ заклапочаны арыштамі журналістаў у Беларусі

https://p.dw.com/p/8Auh

Упаўнаважаны па пытаннях свабоды сродкаў масавай інфармацыі АБСЕ Міклаш Харашці лічыць, што затрыманні беларускіх і замежных журналістаў пасля выбараў прэзідэнта ў Беларусі былі парушэннем прынцыпаў гэтай міжнароднай арганізацыі. М. Харашці падкрэсліў, што, па яго звестках, у Беларусі былі здзейсненыя напады і затрыманні журналістаў з Канады, Чэхіі, Францыі, Грузіі, Расіі, Польшчы, Украіны, Злучаных Штатаў; некаторыя з іх былі асуджаныя на максімальныя тэрміны адміністрацыйнага арышту - на 15 сутак. Упаўнаважаны АБСЕ ў пытаннях свабоды медыяў падкрэслівае, што абарона журналістаў, якія выконваюць свае прафесійныя абавязкі, і гарантыі іх бяспекі ёсць фундаментальнымі абавязкамі краінаў-сябраў АБСЕ. Паводле Міклаша Харашці, гэтыя абавязкі ўраду дзейнічаюць і ў тым выпадку, калі журналісты асвятляюць і недазволеныя падзеі. "Адсутнасць дазволу на мерапрыемства не з'яўляецца падставай для судовага пераследу журналістаў, якія асвятляюць яго," - заявіў Міклаш Харашці.