1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Урад Нямеччыны патрабуе вызвалення Аляксандра Казуліна

17 июля 2006 г.
https://p.dw.com/p/8o1P
Урад Нямеччыны асудзіў вырок у дачыненні экс-кандыдата на прэзідэнта Беларусі Аляксандра Казуліна і запатрабаваў неадкладнага яго вызвалення. Адпаведную заяву ў Берліне зрабіў міністр замежных справаў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер. “Працэс меў яўны палітычны характар”, - гаворыцца ў заяве міністра. Штайнмаер запатрабаваў таксама “спынення дзяржаўных рэпрэсіяў у адносінах да беларускай апазіцыі”. Урад Нямеччыны заклікаў беларускія ўлады “выконваць міжнародныя стандарты прававой дзяржавы, да чаго іх абавязвае ўласная канстытуцыя і сяброўства ў АБСЕ”. Шкадаванне з нагоды прысуду Аляксандру Казуліну сёння выказала таксама сябра Еўрапейскай камісіі Беніта Ферэра-Вальднэр. Нагадайма, што 13 ліпеня суд Маскоўскага раёну Мінску прыгаварыў Казуліна да пяці з паловай гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму. Палітыку было выстаўленае абвінавачанне ў арганізацыі і ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі 25 сакавіка бягучага году.