1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Урад Эстоніі аплоціць навучаньне апазіцыйным беларускім студэнтам

25 мая 2006 г.
https://p.dw.com/p/8WZF

Урад Эстоніі вырашыў выдаткаваць з рэзервнага фонду прыблізна 46 тысячаў даляраў для выплаты дзяржаўнай стыпендыі былым студэнтам з Беларусі, выключаным з ВНУ сваёй краіны па палітычных матывах. Дзякуючы стыпендыям, каля 10 чалавек працягнуць навучацца ў Эстоніі. Стыпендыя пакрые выдаткі на навучанне, пражыванне, праезд з Беларусі, медычную страхоўку. Ахвочыя атрымаць стыпендыю мусяць скіраваць хадайніцтва ў консульства Эстоніі ў Мінску, адкуль дакументы будуць накіраваны ў Талін. Адбор стыпендыятаў будзе праводзіць адмысловая камісія.