1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

У Беларусі з візітам знаходзіцца група нямецкіх маладых хрысціянскіх дэмакратаў

15 мая 2006 г.
https://p.dw.com/p/8TaK

У Беларусі знаходзіцца дэлегацыя моладзевай арганізацыі партыі Хрысціянска-Дэмакратычны Саюз з Нямеччыны. Прадстаўнікі самай буйной моладзевай партыйнай арганізацыі краіны прыехалі азнаёміцца са становішчам у Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў, дзейнасцю дэмакратычнай апазцыі і наладзіць супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю. У складзе нямецкай дэлегацыі - міжнародны сакратар Моладзевага саюзу Томас Шнайдэр, мэнэджэр-дырэктар Георг Мільдэ, дакладчык па Беларусі Маркус Нігерман і сябра федэральнай рады Ян-Хэндрык Клапс.
Моладзевая арганізацыя ХДС/ХСС ужо не першы год займаецца беларускай праблематыкай. Дэпутаты гэтай арганізацыі ў Бундэстагу і Еўрапарламенце былі аднымі з ініцыятараў прыняцця апошніх жорсткіх рэзалюцыяў, у тым ліку і ў справе забароны на ўезд у Еўразвяз 31-му беларускаму чыноўніку. Цяпер адной з асноўных задачаў нямецкага Моладзевага саюзу ёсць падтрымка рэпрэсаваных беларускіх студэнтаў.