1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

У Гародні не працуе польскае консульства

27 марта 2006 г.
https://p.dw.com/p/8ADY

У Гародні ў панядзелак не працавала Генеральнае консульства Рэспублікі Польшча ў Беларусі. Праца была спыненая “у сувязі з немагчымасцю выканання консульскіх функцыяў генеральным консулам і яго намеснікам, незаконна затрыманымі беларускімі ўладамі на памежным пераходзе “Кузніца Беластоцкая – Брузгі”. Генеральнае консульства Рэспублікі Польшча не будзе працаваць да высвятлення сітуацыі. У нядзелю ўвечары польскага консула з Гародні Януша Дамброўскага затрымалі на памежным пераходзе “Кузніца Беластоцкая – Брузгі”. Беларускія памежнікі заявілі віцэ-консулу, што хочуць абшукаць яго ўласныя рэчы і аўтамабіль. Януш Дамброўскі адмовіўся, ён спаслаўся на Венскую канвенцыю, якую падпісала таксама Беларусь і якая дае права дыпламатам перасякаць мяжу без кантролю. Памежнікі не ўпускаюць консула ў Беларусь і не дазваляюць яму вярнуцца ў Польшчу. Генеральны консул Польшчы ў Гародні Анджэй Крэнтоўскі, які прыехаў у нядзелю ўвечары на мяжу, каб разабрацца з сітуацыяй, таксама як і яго намеснік, правёў ноч ў аўтамабілі. Беларускія памежнікі не прадставілі ніякіх тлумачэнняў, спасылаючыся на рашэнне Мытнага камітэту ў Менску.