1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

У Гродна скінхэды збілі некалькіх чалавек

Ларыса Новікава

Як паведаміў адзін з пацярпелых, напаўшых на яго было не меньш за трыдцать. Яны павалілі яго на зямлю і пачалі біць нагамі. А тры тыдні таму ў розных канцах горада з’явіліся чырвоныя графіці з неафашысцкай сімволікай

https://p.dw.com/p/7lsV
Фото: AP

Як паведаміў пацярпелы, 26-гадовы Мікіта Паўроз, каля дзевяці гадзін увечары ён вяртаўся дамой з працы. Насустрач па ўсёй шырыні вуліцы крочыла група моладзі, якая скандыравала фашысцкія лёзунгі. Па словах Мікіты, маладыя людзі павалілі яго на зямлю і пачалі біць нагамі. Пасля гэтага агрэсіўна настроеныя падлеткі з крыкамі пайшлі далей па вуліцах вячэрняга горада. Мікіта Паўроз паведаміў, што праз некаторы час яго дагнаў міліцыянт і запытаўся, ці будзе ён складаць скаргу аб збіенні. Нягледзячы на атрыманыя ўдары, - а Мікіце прыйшлося закрываць твар, калі яго збівалі нагамі, ён адказаў, што ў міліцыю звяртацца не будзе.

Паўроз нагадвае, што напаўшых на яго было не меньш за трыдцать. Па чорных кожаных ботах на тоўстай падэшве з металічнымі ўстаўкамі ды лёзунгам “Хайль Гітлер!”, ён вызначыў, што падлеткі могуць мець дачыненне да фашысцскай групоўкі, якая называе сябе скінхэдамі.

Як паведаміў дзяжурны Аддзелу ўнутраных спраў Ленінскага раёна Гродна, інфармацыі аб акцыі неафашыстаў у міліцыю пакуль не паступала. А між іншым, прыкладна тры тыдні таму ў розных канцах горада з”явіліся чырвоныя графіці з неафашысцкай сімволікай, а таксама лічбы 18 і 88, якія вызначаюць нумары літараў лацінкі: 1 і 8 – А Н - Адольф Гітлер, 8 і 8 – Н Н – Хайль Гітлер. Каля інтэрнату, дзе пражываюць іншаземныя студэнты, фарбай быў намаляваны лёзунг «Чэрці – дадому!». Так на слэнге неафашыстаў называюць іншаземцаў.

На дзесяткі вялікіз графіці спатрэбілася вялікая колькасць балёнчыкаў з фарбай. Адкуль у юнакоў грошы на фарбу, і чаму яны праявілі актыўнасць менавіта зараз? Адказаў на гэтыя пытанні пакуль няма, але ў сувязі з гэтым трэба нагадаць, што ў Гродна год таму ўжо з”яўляліся ўлёткі незарэгістраванай арганізацыі нацыяналістычнага толку «Рускае нацыянальнае адзінства» – РНА. Да некаторага часу штаб-кватэра беларускіх прыхільнікаў РНА знаходзілася ментавіта ў Гродна, а напампаваныя здаравякі ў чорнай форме з чырвонымі павязками не хаваясь хадзілі па гораду і нават на вачах міліцыянтаў ахоўвалі працэсію ўнясення ў праваслаўны храм іконы Мацеры Боскай, якая была прывезена з Расіі.

У Беларусі ўжо некалькі гадоў дзейнічае моладзевы рух «Анціфа», які стыхійна супрацьстаіць руху неафашыстаў. Па словах аднаго з сябраў «Анціфы», - гэта не арганізацыя, а хутчэй за ўсё жыццёвая філасофія, якая абавязвае да пэўных дзеянняў. Як выказаўся ўдзельнік «Анціфы», дарэмна спадзявацца на міліцыю, і калі не супрацьстаяць неафашыстам зараз, хутка яны пачнуць нас забіваць, таксама, як у некаторых гарадах Расіі.