1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

У Гішпаніі праходіць выстава віцебскага фотамастака Уладзіміра Базана

13 июля 2006 г.
https://p.dw.com/p/8n4m

У гішпанскім горадзе Кордаба праходзіць выстава “Беларусь. 20 гадоў пасля Чарнобылю” віцебскага фотамастака, галоўнага рэдактара недзяржаўнай газеты “Віцебскі кур’ер” Уладзіміра Базана. Выстава арганізаваная з дапамогаю гішпанскай грамадскай арганізацыі “Аніда”. Гэтая арганізацыя ладзіць паездкі на аздараўленне ў Гішпанію беларускіх дзяцей. Адзін з актывістаў «Аніды» Мануэль Марцінес захапляецца фатаграфіяй. Летась ён наведаў Віцебск, дзе пазнаёміўся з Уладзімірам Базаном і яго працамі, у выніку чаго нарадзілася ідэя зладзіць выставу беларускага фотамастака ў Кордабе. У экспазіцыю ўвайшлі 60 працаў фотамайстра.