1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

У Мінску затрыманыя актывісты “Маладога фронту”

2 февраля 2006 г.
https://p.dw.com/p/7vfh

Актывісты «Маладога Фронту» Артур Фінькевіч і Аляксей Янушэўкі былі затрыманыя сёння ў Мінску супрацознікамі міліцыі. Артура Фінькевіча і Алексея Янушэўскага звінавачваюць у нанясенні графіці “Мы хочам новага!”. Цяпер маладзёны знаходзяцца ў Першамайскім РУУС беларускай сталіцы. Паводле інфармацыі прэсавай служба “Маладога фронту”, абодвух юнакоў найбліжэйшым часам перамесцяць у ізалятар часовага ўтрымання. Там маладафронтаўцы правядуць трое сутак.