1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Чаму Расія пастаўляе ў Беларусь газ па самымі нізкімі ў свеце цэнам?

Сёння ў Маскве адбылося паседжанне Савету Міністраў Саюзнае дзяржавы Расіі і Беларусі. Галоўным пытаннем, на думку экспертаў, было газавае.

https://p.dw.com/p/7fue
Фото: dpa

Сярод абмеркаваных на ім тэмаў – падрыхтоўка пагадненняў аб уласнасці Саюзнае дзяржавы, аб падаткаабкладанні прыбыткаў грамадзянаў двух краінаў і аб супрацоўніцтве ў галіне сацыяльнага забеспячэння.

Аднак галоўным пытаннем на сустрэчы прэм'ер-міністра Расіі Фрадкова і его беларускага калегі Сідорскага, на думку экспертаў, было газавае. Яшчэ летам кіраўнікі дзвюх дзяржаваў Лукашэнка і Пуцін дамовіліся пра тое, што ў 2006 годзе Беларусь будзе набываць газ па кошце цяперашняга – гэта каля 47 даляраў за 1000 кубаметраў. Па заканчэнні паседжання Саюзнага Саўміну Сідорскі пацвердзіў, што Расія паставіць у Беларусь 21 мільярд кубаметраў газу па ўзгодненым прэзідэнтамі кошце. У сваю чаргу прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Фрадкоў падкрэсліў, што рахтаваны цяпер праект пагаднення аб паліўна-энергетычным балансе дзвюх краінаў на 2007 – 20 гады не абмяжоўваецца вызначэннем толькі коштаў і аб'ёмаў пастаўкі газу, але таксама ўключае і сумесную рэалізацыю і транзіт.

Я звязаўся з экспертам у галіне газавай праблематыкі, карэспандэнтам газеты «Коммерсант» Наталляй Грыб і спытаўся ў яе, чаму, нягледзячы на дамоўленасці прэзідэнтаў, дагэтуль не падпісаны кантракт на пастаўку газу ў Беларусь:

Н. Грыб: На самой справе, яшчэ не крытычны час, паколькі штогод кантракт падпісваецца пры канцы снежня. Традыцына гэта адбываецца каля 25 снежня. Сёлета бакі дамовіліся падпісаць дамову на пастаўку газу ў Беларусьі на транзіт расійскага газу праз тэрыторыю рэспублікі 26 снежня. Таму пакуль што тэрміны захоўваюцца ў норме.

Як можна патлумачыць, што Расія для іншых краінаў СНД, напрыклад, для Украіны і Малдовы, значна падвышае кошт на газ, а для Беларусі захоўваюцца, па сутнасці, ільготныя кошты, іх нават называюць самымі нізкімі ў свеце?

Н. Грыб: Гэта самае цікавае пытанне, якое сёння абмяркоўваецца ў палітычнай галіне. Па-першае, пару гадоў таму, калі газаправод «Ямаль – Еўропа» павінен быў быць здадзены і выведзены на праектную магутнасць, Аляксандр Лукашэнка здзейсніў пэўны марш-кідок і не падпісаў дамову пра доўгатэрміновую арэнду замлі пад кампрэсарныя станцыі і ўласна пад сам газаправод. Ён падпісаў яе толькі ў сярэдзіне мінулага году і тыс самым зацягнуў будаўніцтва газаправоду на два гады. Яшчэ недабудаваныя дзве кампрэсарныя станцыі з пяці, і таму газаправод не выведзены на праектную магутнасць, і ў прэзідэнета Лукашэнкі ў руках застаецца такі сур'ёзны газавы козыр.