1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Штаб Аляксандра Мілінкевіча гарантуе падтрымку ўсім рэпрэсаваным.

https://p.dw.com/p/8BQ9

На сайце Аляксандра Мілінкевіча milinkevich.org размешчана анкета, якую прапаноўваецца запоўніць тым, хто ў студзені-сакавіку 2006 года пацярпеў ад палітычных рэпрэсій. У анкеце сярод іншага неабходна пазначыць форму рэпрэсіі, афіцыйную фармулёўку правапарушэння, а таксама ступень валодання замежнай мовай. Штаб Аляксандра Мілінкевіча гарантуе, што ўсе, хто згубіў працу ці вучобу за ўдзел у палітычнай дзейнасці, будзе ўладкаваны на адпаведную працу ці вучобу ў Беларусі ці за яе межамі. У той жа час штаб папярэджвае, што не займаецца пытаннямі эміграцыі і атрыманнем статусу палітычнага ўцекача. Анкеты трэба дасылаць на адрасы выбарчых штабоў Аляксандра Мілінкевіча ў Мінску і ў абласных цэнтрах.