1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Экспертыза пацвердзіла факт збіцця Лябедзькі

Генадзь Канстанцінаў15 июля 2008 г.

Па выніках медыцынскага агляду у лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі зафіксаваны пяць гематомаў, атрыманых пры ягоным збіцці спецназаўцамі падчас акцыі апазіцыі, якая адбылася 14 ліпеня.

https://p.dw.com/p/EcyX
Фото: AP

У часе разгону дэмакратычных актывістаў байцы спецназу кінулі палітыка на зямлю і некалькі разоў ударылі сапагамі, пасля чаго Анатоль Лябедзька некалькі хвілінаў не мог самастойна перасоўвацца. У аўторак у СМІ з’явіўся каментар намесніка старшыні ГУУС Мінгарвыканкаму Аляксандра Найдзенкі, які сцвярджаў, што “ніхто з супрацоўнікаў міліцыі не збіваў Лябедзьку”, а той сам паваліўся долу. Лідэр АГП распавёў “Нямецкай хвалі” пра стан свайго здароўя і пра абставіны здарэння:

“Пасля таго, як мяне збілі, былі праблемы ў грудзях пры моцным уздыху. У шпіталі ў мяне ўзялі кроў, знялі кардыяграму, зрабілі рэнтгенаўскі здымак і заспакоілі, што ўнутраных пашкоджанняў і пераломаў няма. А зафіксавалі, што збітая грудзіна і левая нага. Далі медыцынскую даведку, некалькі абезбольваючых уколаў. Сёння зранку я яшчэ адчувааў сябе даволі пачварна, але зараз ужо больш-менш, думаю, што заўтра ўжо пайду на працу.

Усё адбытае я звязваю з тым, што гэта была мая асабістая ініцыятыва правесці гэтую акцыю, улічваючы, што я там па тэлефоне размаўляў з людзьмі з “адзінага спісу” па Мінску, і я думаю, гэта быў адказ на маю ініцыятыву і пасланне ўладных структур. Проста так на грудзях, на нагах у цябе не будзе гематомаў, калі ты проста лёг на брушчатку. Таму ёсць асабістая пазіцыя Найдзенкі, а ёсць практыка, якая прымянялася не толькі ў адносінах да мяне. Узгадаем, як спецназаўцы білі Казуліна, Святлану Завадскую, так што крэдытная гісторыя ў Найдзенкі і яго людзей даволі паганая”.

Па словах Анатоля Лябедзькі, ён не збіраецца звяртацца ў суд з нагоды дзеянняў спецназаўцаў.

“Гэта бессэнсоўна, таму што ў мяне гэта ўжо не першы выпадак – я і ў шпіталі ляжаў на стацыянары, калі былі гематомы на нырках і рабрыны з трэшчынамі. Відаць, тады я таксама сам спатыкнуўся, па версіі Найдзенкі. Але звяртацца да іх, гэта ўсё роўна, што да першага слупа. Таму што сістэма адна – гэта ўсё роўна, што скардзіцца левай руцэ на правую, калі яны з’яўляюцца часткай аднаго цэлага.