1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Як сотавы аператар „Velcom“ падтрымлівае Аляксандра Мілінкевіча?

Ціхан Клішэвіч

З сярэдзіны лістапада на вуліцах беларускіх гарадоў з’явіліся рэкламныя банеры з надпісам “Адзіны”, якія многія грамадзяне расцанілі як пачатак перадвыбарчай кампаніі адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад апазіцыі

https://p.dw.com/p/7aTv

Ну думку адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча, назначэнне прэзідэнцкіх выбараў на март сведчыць аб слабасці Лукашэнкі. У гэтай сувязі адзіны кандыдат упэўнены, па вялікім рахунку не важна, калі перамагчы: у марце альбо ў ліпені. Мілінкевіч нечакана атрымаў падтрымку адтуль, адкуль ніколі не чакаў – ад першага беларускага сотавага аператара „Velcom“

Пра тое, што Аляксандр Лукашэнка паспрабуе фарсіраваць тэрміны прэзідэнцкіх выбараў, беларускія незалежныя аналітыкі меркавалі яшчэ з пачатку гэтага лета. Час не на баку беларускага прэзідэнта, які чым далей, тым больш вызнае нарастаючы ўціск. Уціск павялічваецца як з-за мяжы, гэтак і з боку аб’яднанай апазіцыі.

З сярэдзіны лістапада на вуліцах беларускіх гарадоў з’явіліся рэкламныя банеры з надпісам “Адзіны”, якія многія грамадзяне памылкова расцанілі як пачатак перадвыбарчай кампаніі адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад апазіцыі Аляксандра Мілінкевіча. Але яны паспяшаліся. “Непаліткарэктныя” расцяжкі былі вывешаныя адным з сотавых аператараў краіны, кампаніяй „Velcom“, якая такім чынам прарэкламавала свой новы тарыфны план. „Velcom“, які з гэтага году саступіў першынство на беларускім сотавым рынку свайму галоўнаму канкурэнту кампаніі МТС, з дапамогаю тарыфу “Адзіны” спрабаваў падцягнуцца да канкурэнта.

Мы не ведаем, якая была рэакцыя на гэты рэкламны ход „Velcom“ у прэзідэнцкай адміністрацыі, але банеры кампаніі як і раней вісяць і заклікаюць падключыцца “на новы вельмі зручны і дэмакратычны тарыф”. Цяпер, калі стартавала выбарчая кампанія, назва тарыфнага плану набывае яшчэ большую двухсэнсоўнасць. Але, як нам стала вядома, пераназываць тарыфны план у кампаніі не збіраюцца. Што ў пэўнай ступені на руку МТС, якая ў адказ можа прапанваць куды больш лаяльны назоў тарыфнага плану. Напрыклад, план “Самы адзіны” альбо “Элегантны”. Бо менавіта “элегантнай” Аляксандр Лукашэнка назваў сваю перамогу на выбарах у 2001 годзе.