1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

23 маладзёны працягваюць галадоўку пратэсту

12 июня 2006 г.
https://p.dw.com/p/8c8n

23 моладзевыя актывісты працягваюць галадоўку пратэсту, распачатую 29 траўня ў Салігорску. Акцыя пратэсту ахапіла 10 гарадоў Беларусі. Днямі актывісты з рэгіёнаў прыехалі ў Мінск, каб трымацца ўсім разам. Палітвязень Мікола Статкевіч, які цяпер адбывае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі ў Баранавічах і неаднойчы трымаў галадоўку на знак пратэсту супраць зняволення, выказаў павагу да ўчынку маладзёнаў. Паводле яго словаў, будзе няправільна падказваць маладым людзям, якую форму барацьбы выбіраць. Яны змагаюцца за свабоду сваіх сяброў. Усе астатнія, паводле Статкевіча, калі ня могуць далучыцца да іх, то павінны іх падтрымаць. «Гэта будзе мець плён, хаця б тое, што грамадзтва ведае і чакае гэтага працэсу. Гэта ўжо ціск грамадзтва, і ня толькі беларускага, але і міжнароднага”, - адзначыў Мікалай Статкевіч. Сёння да галадоўкі маладзёнаў далучыўся дэпутат Мастоўскага раённага Савету Алесь Зарэмбюк.