1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Вярхоўны Суд адхіліў скаргу Руху “За свабоду”

6 августа 2008 г.

Вярхоўны Суд Беларусі ў сераду адхіліў скаргу Руху “За свабоду” на дзеянні Міністэрства юстыцыі, якое чарговым разам адмовілася зарэгістраваць гэтае грамадскае аб’яднанне.

https://p.dw.com/p/Era9
Фото: AP

Слуханні ў судзе адбываліся на беларускай мове. Прадстаўнікі Руху “За свабоду” патрабавалі ад суда прызнаць дзеянні Мін’юста, які адмовіўся рэгістраваць грамадскае аб’яднанне на падставе тэхнічнай памылкі ў гарантыйным лісце арганізацыі, якая забяспечвала руху юрыдычны адрас, незаконнымі і абавязаць гэтае ведамства зарэгістраваць арганізацыю. Аднак, і пракурор, і суддзя Валянціна Кулік занялі бок Міністэрства юстыцыі, пакінуўшы скаргу без задавальнення. Такім чынам, ачоленаму Аляксандрам Мілінкевічам руху ўжо ў чацверты раз адмоўлена ў легалізацыі дзейнасці.

Як адзначыў у інтэрв’ю DW-RADIO намеснік старшыні Руху “За свабоду” Юрась Губарэвіч, “гэта ўжо пэўная традыцыя. Падставы для нерэгістрацыі як заўсёды самыя смешныя і нязначныя. Часам, калі дапускаюцца нейкія памылкі, яны маглі б быць выпраўленыя падчас рэгістрацыі і разгляду дакументаў. Мне падаецца, гэта палітычнае рашэнне, аднак мы не спынім спробы падаваць на рэгістрацыю, бо мы тым самым дэманструем, што мы жадаем працаваць у прававым полі. Сітуацыя шмат у якіх арганізацыяў падобная, асабліва калі яны дэкларуюць праваабарончыя мэты ў сваім статуце”.