1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

КДБ забараняе выезд за мяжу людзям с актыўнай грамадзянскай пазіцыяй?

3 апреля 2006 г.

Па словах рэдактара інтэрнэт-газеты «Пагоня» Мікалая Маркевіча, супрацоўнікі аддзела візаў і рэгістрацыі Ленінскага раёна Гродна патлумачылі, што дазвол на штамп у ягоны пашпарт не ўзгадняе Камітэт дзяржаўнай бяспекі.

https://p.dw.com/p/8C58
Фото: AP

Незалежны журналіст палічыў, што парушана Канстытуцыя Беларусі, якая гарантуе свабоду перамяшчэння. А таму ён напісаў скаргу на дзеяння АВІРа і Гарадзенскага ўпраўлення камітэта дзяржаўнай бяспекі ў пракуратуру.

Мікалай Маркевіч – адзін з кіраўнікоў «Радыё Рацыя», якое пасля перапынку аднавіла вяшчанне з польскага Беластока. У сувязі з адсутнасцю штампа ў пашпарты Маркевіча пад пагрозай зрыву ягоныя паездкі ў Швецыю на мерапрыемствы ў сувязі з 20-годдзем Чарнобыльскай трагедыі, а таксама ў Нямеччыну, дзе на высокім узроўні плануецца абмяркаванне сітуацыі са свабодай слова на Беларусі.

«На маю думку, гэта адказ уладаў на абвяшчэнне спіса афіцыйных асоб Беларусі, якім забароненыя паездкі ў Еўрасаюз і ЗША. Зараз КДБ забароніць выезд за мяжу людзям с актыўнай грамадзянскай пазіцыяй», - сцвярджае Мікалай Маркевіч.

Між іншым, супрацоўнікі КДБ праводзяць расследаванне дзейнасці маладых актывістаў выбарчай кампаніі Аляксандра Мілінкевіча. Студэнтка 2 курсу філфака Гарадзенскага ўніверсітэта Вольга Палуйчык паведаміла, што яе ў ліку іншых студэнтаў выклікалі на допыт як сведку па ўзбуджаннай у Мінску крымінальнай справе аб незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт».

Вольгу Палуйчык дапытвалі ў аудыторыі ўніверсітэта два чалавекі ў цывільным, адзін з якіх паказаў ёй пасведчанне маёра КДБ. У студэнткі патрабавалі спіс усіх сябраў гарадзенскай філіі «Маладога Фронту», а таксама інфармацыю аб дзейнасці актывіста са штаба Мілінкевіча Яўгена Скрабутана, які нядаўна быў выключаны з універсітэту.

Калі Вольга адмовілася падпісаць пратакол, супрацоўнікі КДБ пагражалі ёй, што са сведкаў яна можа быць пераведзеная ў склад падазраваемых. Паводле Палуйчык, гэты допыт мае сувязь з тым, што яна прымала актыўны ўдзел у зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча.