1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Новы крок АДС да парламенцкіх выбараў

Генадзь Канстанцінаў2 июня 2008 г.

Кампанія “За свабодныя выбары” падрыхтавала адзіны спіс кандыдатаў у дэпутаты ад Аб’яднаных дэмсілаў у акруговыя выбаркамы. Ён будзе накіраваны ў Цэнтравыбаркам, міжнародныя арганізацыі і прэзентаваны грамадскасці.

https://p.dw.com/p/EBLJ
Фото: BilderBox

Падрабязнасці пра спіс патэнцыйных сябраў выбаркамаў на сустрэчы з журналістамі ў панядзелак выклаў каардынатар кампаніі “За свабодныя выбары” Віктар Карняенка. “Пры распрацоўцы гэтага этапу мы ўлічвалі, што гэты спіс павінен быць складзены з людзей, якія маюць досвед працы. У спісе ёсць не толькі былыя дэпутаты ці людзі, якія маюць досвед працы ў дзяржаўных установах, але і дзеючыя дэпутаты.

Сярод кандыдатаў – былыя кіраўнікі дзяржавы Мечыслаў Грыб і Станіслаў Шушкеівіч, якія пагадзіліся працаваць у выбарчых камісіях, былыя мэры градоў, як Юры Нагорны з Барані, былы першы намеснік старшыні Гомельскага гарвыканкаму Эдуард Касых, экс-старшыня Слаўгарадскага гарсавету Фелікс Шкірманкоў, былыя міністры, якія працавалі і да Лукашэнкі, і пры Лукашэнку – Аляксандр Сасноў і Павел Казлоўскі, вялікі шэраг былых парламентарыяў, дэпутатаў мясцовых саветаў, шмат людзей, якія мелі досвед працы ў камісіях. Мы патрабуем не адное месца ў камісіях, а толькі па адным нашым прадстаўніку”, - адзначыў каардынатар кампаніі “За свабодныя выбары”.

Паводле словаў Віктара Карняенкі, уключэнне ці неўключэнне прапанаваных людзей у склад выбаркамаў будзе сведчыць пра ўзровень дэмакратычнасці выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.