1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Актывіста Івана Крука адпраўляюць адбываць 6 месяцаў пакарання

10 июля 2006 г.
https://p.dw.com/p/8kRT

10 ліпеня астравецкі актывіст Іван Крук з’явіўся ў міліцыю з тым, каб вызначыць месца адбывання пакарання. Нагадайма, што 15 траўня 62-гадовы Іван Крук быў асуджаны на 6 месяцаў арышту за гвалтоўныя дзеянні ў дачыненні да міліцыянтаў. Справа ў тым, што падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ў кватэры Івана Крука праводзілі ператрус, бо ягонага непаўналетняга сына падазравалі ў крадзяжы грошай. Пры гэтым былі сканфіскаваныя толькі некалькі асобнікаў недзяржаўных бюлетэняў і кампутар. Крук адмовіўся аддаваць кампутар і разбіў сістэмны блок аб падлогу. Гэтыя дзеянні Івана Крука суд прызнаў гвалтам у дачыненні да міліцыянтаў. Калегія абласнога суду пакінула прысуд без зменаў. На гэтым тыдні скаргу павінен разгледзець старшыня абласнога суду. Іван Крук, які каля трыццаці гадоў адпрацаваў у праваахоўных органах, збіраецца прайсці ўсе інстанцыі.