1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Аляксандра Казуліна адмовіліся выпусціць з турмы

12 апреля 2006 г.
https://p.dw.com/p/8Fzv

Суд Цэнтральнага раёну Мінску адмовіў у задавальненні скаргі адвакатаў былога кандыдата на прэзідэнта Беларусі Аляксандра Казуліна аб незаконнасці яго затрымання. Казуліна затрымалі 25 сакавіка ў часе разгону з выкарыстаннем спецсродкаў шэсця да спецпрыёмніка-размеркавальніка ўпраўлення ўнутраных справаў Мінгарвыканкаму, дзе знаходзіліся ўдзельнікі мірных акцыяў у беларускай сталіцы 19-24 сакавіка. Казуліну выставілі абвінавачанне па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу - за «хуліганства» і «арганізацыю групавых дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».