1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Аляксандр Мілінкевіч давядзе сітуацыю з “Нашай Нівай” да ведама нарвескага прэм’ер-міністра

19 апреля 2006 г.
https://p.dw.com/p/8Hdg

Калектыў рэдакцыі незалежнага выдання “Наша Ніва” прыкладае намаганні для захавання найстарэйшай беларускай газеты, якой пагражае зліквідаванне. Мінгарвыканкам лічыць размяшчэнне рэдакцыі газеты ў сталіцы “немэтазгодным” і пазбаўляе яе памяшкання. Сёння галоўны рэдактар Андрэй Дынько меў сустрэчу з амбасадарам Літвы Пятрасам Вайцекунасам, якому распавёў пра стан з выданнем. Лідэр аб’яднанай апазіцыі Аляксандр Мілінкевіч, які сёння распачынае візіт у Нарвэгію, паабяцаў давесці сітуацыю з “Нашай Нівай” да ведама прэм’ер-міністра гэтай краіны.