1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся з міністрам замежных справаў Нарвегіі

22 апреля 2006 г.
https://p.dw.com/p/8ITP

Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандр Мілінкевіч у пятніцу сустрэўся з міністрам замежных справаў Нарвегіі Ёнасам Гархам Сторам і міністрам у справах развіцця краінаў Юнасам Карсторэ. У часе перамоваў былі абмеркаваныя пытанні дапамогі прадстаўнікам дэмакратычных сілаў Беларусі, якія пацярпелі ад дзеянняў уладаў пад час прэзідэнцкай выбарчай кампаніі і пасля яе завяршэння. Учора на сустрэчы з Аляксандрам Мілінкевічам кіраўнік нарвескага ўраду Енс Сталтэнбэрг даў жорсткую ацэнку прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Паводле прэм’ер-міністра, Нарвегія не прызнае вынікаў выбараў у Беларусі й не лічыць Аляксандра Лукашэнку легітымна абраным прэзідэнтам. Ёнас Гарх Стор таксама сказаў, што ўрад Нарвегіі мае намер падтрымліваць грамадзянскую супольнасць у Беларусі і садзейнічаць вяртанню дэмакратыі ў Беларусь.