1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Апазіцыйная акцыя пад час Сярэднявечнага фэсту ў Навагрудку

3 июля 2006 г.
https://p.dw.com/p/8iQ7

Некалькі сотняў актывістаў дэмакратычнага руху, у тым ліку сябры Партыі БНФ, моладзевай ініцыятывы «Правы Альянс» і валянтэры руху “За свабоду” прынялі ўдзел у масавай акцыі падчас рыцарскага фэсту ў Наваградку. Ад самай раніцы 1 ліпеня ўдзельнікі акцыі раздавалі мінакам значкі «За свабоду», «Далучайся». Праз некаторы час міліцыя масава пачала затрымліваць людзей са значкамі, праводзіла агляд асабістых рэчаў, канфіскоўвала нацыянальныя сцягі. Пад час асноўнай часткі фестывалю, калі адбывалася інсцэніроўка падзей канца ХІV стагоддзя, моладзь узняла каля 20 сцягоў у розных месцах шматтысячнага глядацкага натоўпу. Міліцыя зрэагавала вельмі жорстка і на працягу 10 хвілінаў з ужываннем сілы і пагрозаў арыштавала ўсіх удзельнікаў акцыі і адвезла ў мясцовы аддзел унутраных справаў. Аднак пратакол склалі толькі на арганізатара акцыі Віктара Івашкевіча. Намесніка старшыні партыі БНФ абвінавацілі ў тым, што падчас IV Сярэднявечнага фэсту ў Наваградку на Замкавай гары ён размахваў бел-чырвона-белым сцягам.