1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Артур Фінькевіч выходзіць на волю

Генадзь Канстанцінаў5 февраля 2008 г.

5 лютага калегія суда Магілеўскае вобласці адмяніла вырок раённага суда ў дачыненні да аднаго з лідэраў “Маладога фронту” Артура Фінькевіча, прыгаворанага 20-га снежня 2007-га году да палутара гадоў пазбаўлення волі.

https://p.dw.com/p/D2vG
Фото: AP

Згодна рашэння абласнога суда, Артур Фінькевіч, які за палітычныя графіці правеў на так званай “хіміі” амаль два гады, выходзіць на волю.

Самога актывіста на працэсе не было - яго не прывезлі з магілеўскай следчай турмы. Заснавальнік “Маладога фронту” Павал Севярынец, які знаходзіўся ў залі суда, распавеў “Нямецкай хвалі” пра атмасферу ў часе працэсу і пра рэакцыю прысутных на судовы вердыкт.

«На судзе прысутнічалі маладафронтаўцы, прадстаўнікі амерыканскай амбасады, вядомыя палітыкі, магілеўцы. Калі агучылі прысуд, заля гукнула “Жыве Беларусь!”.

На думку Паўла Севярынца, зараз трэба дамагацца вызваленьня Андрэя Кіма, Андрэя Клімава і Аляксандра Казуліна, а таксама спынення крымінальных справаў, якія зараз адбываюцца.

Нагадайма, што Артуру Фінькевічу выносіліся дысцыплінарныя спагнанні з боку адміністрацыі папраўчае ўстановы адкрытага тыпу, дзе Артур Фінькевіч адбываў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі. Вынікам гэтых спагнанняў і стала ўзбуджэнне крымінальнае справы і заключэнне маладафронтаўца ў следчую турму менш чым за месяц да выхаду на волю пасля завяршэння тэрміну “хіміі”.

Пропустить раздел Еще по теме

Еще по теме

Показать еще