1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Беларускія апазіцыянеры прыбылі ў Маскву

https://p.dw.com/p/7gHt

Сёння ў Маскву накіраваліся адзіны кандыдат ад дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксаедр Мілінкевіч, кіраўнік яго перадвыбарчага штабу Сяргей Калякін, а таксама Валеры Фралоў і Аляксандр Казулін, якія заявілі пра свой удзел у прэзідэнцкіх выбарах 2006 году. Як стала вядома, маскоўскі Фонд эфектыўнай палітыкі планаваў правесці сустрэчу з беларускімі палітыкамі, каб падсумаваць вынікі бягучага году і распрацаваць стратэгію супрацы з Беларуссю на наступны год. Але сустрэча перанесеная на больш позні тэрмін. У кожнага з апазіцыянераў запланаваныя па некалькі сустрэчаў у расійскай сталіцы.