1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Беларускія памежнікі канфicкавалi ва ўкраінскіх журналістаў адзняты ў Беларусі матэрыял

31 января 2006 г.
https://p.dw.com/p/7vBx

Міністэрства замежных справаў Украіны афіцыйна просіць беларускі бок патлумачыць інцыдэнт з канфіскацыяй беларускімі памежнікамі відэаматэрыялаў у здымачнай групы ўкраінскага тэлеканалу "Інтэр". 27 студзеня на беларуска-украінскай мяжы мытнікі забралі ў журналістаў тры відэакасеты па падазрэнні ў наяўнасці на іх матэрыялаў "антыдзяржаўнага характару". 28 студзеня прадстаўніка амбасады Беларусі ва Ўкраіне выклікалі ва ўкраінскае МЗС, дзе паінфармавалі аб звароце журналістаў тэлеканалу "Інтэр", а таксама перадалі ноту з просьбай разабрацца ў сітуацыі і вярнуць відэакасеты. Паводле інфармацыйных агенцтваў, у адзнятых матэрыялах ішла гаворка пра падрыхтоўку да прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.