1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Беларусь трапiла ў спiс ворагаў iнтэрнэта (18.11.2005)

Алена Данейка

Чаму мiжнародная праваабарончая арганiзацыя «Рэпарцёры без межаў» уключыла Беларусь у спiс краiнаў, урады якiх «ажыццяўляюць рэпрэсii ў дачыненнi да СМI i спрабуюць кантраляваць Iнтэрнэт»

https://p.dw.com/p/7Tll
Фото: DW

На першай паласе нумару французскай газеты «Liberation» ад 17 лicтапада апублiкаваны спiс 15 краiнаў «ворагаў Iнтэрнэта». Гэты спiс падрыхтаваны мiжнароднай праваабарончай арганiзацыяй «Рэпарцёры без межаў», штаб-кватэра якой знаходзiцца ў Парыжы. Чаму ў гэты пералiк краiнаў, урады якiх – цытата – «ажыццяўляюць рэпрэсii ў дачыненнi да СМI i спрабуюць кантраляваць Iнтэрнэт» - уключана i Беларусь?

Сёння ў Беларусi iснуе толькi адзiн правайдар, якi забяспечвае доступ ва ўсясветнае павуцiнне – рэспублiканскае ўнiтарнае прадпрыемства-манапалiст «Белтэлеком». Гэта аблягчае ўладам кантроль за зместам сайтаў i доступам у Iнтэрнэт. У беларускiх iнтэрнэт-кавярнях рэгiструюць наведнiкаў. Яны абавязаныя прад`явiць пашпарт перад тым, як iм будзе дазволена выйсцi ў Iнтэрнэт. Юры Зiсер, старшыня рады дырэктароу кампанii «Tut.by», тлумачыць, што фiксаванне дадзеных наведнiкаў Iнтэрнэт-кавярняў матывуецца неабходнасцю змагацца з узломшчыкамi сайтаў. Трафiк кантралююць у многiх краiнах свету. У Расii ад кожнага iнтэрнэт-правайдара iдзе галiна на ФАПСI. Нешта падобнае iснуе i ў ЗША.

Як нагадвае Андрэй Бастунец, намеснiк старшынi Беларускай асацыяцыi журналiстаў, улады ўжо даўно спрабуюць узяць Iнтэрнэт пад кантроль, усталяваць заканадаўчыя нормы альбо адмiнiстратыўнымi захадамi абмежаваць карыстанне Iнтэрнэтам. Але без асаблiвых посьпехаў. Зiсер лiчыць, што пакуль перашкоды распаўсюду iнфармацыi ў Iнтэрнэце i доступ да яго вядуцца на ўзроўнi выпрабаванняў. Да прыкладу, фiльтруюцца расiйския гей-сайты.

На думку Бастунца, «Рэпарцёры без межаў» абвесцiлi Беларусь ворагам iнтэрнэту за пераслед аўтараў сайтаў, дзе размешчаны мультфiльмы, героi якiх падобныя на прэзiдэнта Беларусi i людзей з яго найближэйшага атачэння. Нагадаем, што ў дачыненнi да сайтаў i аўтараў мультфiльмаў заведзеная крымiнальная справа. Юры Зiсер адзначае, што гэта выклiкала вынiк, супрацьлеглы таму, чаго чакала ўлада: у вынiку блакавання сайта з палiтычнымi мультфiльмамi яго наведваемасць вырасла ў сотни тысяч разоў. Андрэй Бастунец нагадвае, што ў 2002 годзе гарадзенская газета «Пагоня» была зачыненая, у прыватнасцi, за спасылкi на публiкацыi ў Iнтэрнэце. Сёння у некаторых навучальных установах доспуп да «непажаданых» сайтаў блакуецца.


Тым не менш, Юры Зiсер ставiцца рэзка адмоўна да публiкацыяў спiсу «ворагаў Iнтэрнэта». На думку Зiсера, у палiтычным пляне такiя акцыi мэты не дасягаюць. Але з-за iх iнтэрнэт-праекты як бiзнэс апынаюцца пад ударам, працаваць з замежнымi партнёрамi робiцца вельмi цяжка:

«У нас быў выпадак, калi сарваўся кантракт з амерыканскiм заказчыкам. Трэба рабiць iншыя захады, якiя маглi б прынесцi рэальную карысць».