1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

«Брестский курьер» выключаюць з падпіснога каталога на 2007 год

Алесь Пятровіч

Пра скасаванне ранейшай дамовы на распаўсюд і дастаўку газеты “Брестский курьер” рэдакцыю у сваім лісце праінфармаваў дырэктар берасьцейскага філіялу “Белпошта”. У рэдакцыі вельмі здзіўленыя такім падыходам.

https://p.dw.com/p/9FlE

Пра скасаванне ранейшай дамовы на распаўсюд і дастаўку газеты “Брестский курьер” рэдакцыю у сваім лісце праінфармаваў дырэктар берасьцейскага філіялу “Белпошта” Георгій Цітоў. Тэрмін дзеяння гэтай дамовы заканчваецца 31 снежня 2006 года, працягваць яе кіраўніцтва “Белпошты” не збіраецца і таму ў лісце паведамляецца пра тое, што “Брестский курьер” будзе выключаны з каталога перыядычных выданняў, на які будзе прымацца падпіска на 2007 год.

У рэдакцыі вельмі здзіўленыя такім падыходам дзяржаўнай структуры, якая займаецца распаўсюдам перыядычных выданняў. Справа ў тым, што месяц таму берасьцейскі філіял “Белпошты“ узгадніў з кіраўніцтвам газэты ўмовы прыўма падпіскі на наступны год, а рэдакцыя аплаціла выдаткі, звязаныя з уключэннем выдання ў падпісны каталог. Пра рэакцыю журналістаў і супрацоўнікаў газеты на апошнія падзеі распавядае намеснік галоўнага рэдактара “Брестского курьера” Дзмітрый Паталятаў.

“Калектыў рэдакцыі быў шакіраваны лістом з “Белпошты”. Тым больш, што ў ім не былі ўказаныя матывы такога рашэння. На маю думку, гэта сведчыць пра неадназначае стаўленне дзяржавы да незалежнай прэсы. Нягледзячы на гэта, мы спадзяемся, што гэтую сітуацыю зможам вырашыць станоўча”.

Варта заўважыць, што напрыканцы мінулага году “Белпошта” таксама доўгі час адмаўлялася прымаць падпіску на “Брестский курьер” і аднавіла яе толькі за пяць дзён да заканчэння падпсіной кампаніі. Калі ж сёлета гэта не здарыцца, адно з найбольш вядомых незалежных газет берасьцейскага рэгіёну далучыцца да тых перыядычных выданняў Беларусі, каму на працягу апошніх гадоў было адмоўлена ў распаўсюдзе праз адпаведныя дзяржаўныя структуры.