1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

БРСМ правёў пікетаванне польскай амбасады ў беларускай сталіцы

https://p.dw.com/p/8Ag2

Каля 30 маладзёнаў, студэнтаў і навучэнцаў, якія назваліся сябрамі Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі, зладзілі ў аўторак пікет ля будынку амбасады Польшчы ў Менску. Пікетоўцы запэўнівалі, што акцыя санкцыянаваная Мінскім гарвыканкамам, і свой пратэст яны арганізавалі “без адрыву ад навучальнага працэсу”. Пікетоўцы трымалі чырвона-зялёныя сцягі й скандавалі антыпольскія лозунгі. Генэральнае консульства Польшчы на час пікетавання прыпыніла працу.