1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

“Будучыня еўрапейскай Беларусі - у нашых руках”

Генадзь Канстанцінаў

У Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йоханэса Рау прайшоў беларуска-нямецка-польскі семінар “BelaPlus 2008” з прэзентацыяй праектаў і подыюмнай дыскусіяй. Што падштурхоўвае моладзь да ўдзелу ў такіх праектах?

https://p.dw.com/p/Dh4y
Фото: AP Graphics/DW

Арганізатарамі семінара выступілі з нямецкага боку арганізацыя “Kultur Aspekt”, з польскага – моладзевая ініцыятыва “Вольная Беларусь” і з беларускага - грамадскае аб’яднанне “Трэці шлях”. Маладыя людзі з многіх рэгіёнаў краіны, якія только пачынаюць альбо жадаюць заняцца актыўнай грамадскай дзейнасцю, на конкурсе рэпрэзентавалі свае менавіта малыя праекты з мэтыю атрымання грантаў для іх рэалізацыі на радзіме.

Сярод такіх праектаў – “Альтэрнатыўныя сродкі масавай інфармацыі ў Беларусі”, “Барацьба з парушэннямі правоў студэнтаў у Беларусі”, “Эка-маркетынг”, “Мастацтва і сучаснасць” ды іншыя. Па выніках конкурсу будуць абраныя паўтара дзесятка лепшых аўтараў праектаў, якія адправяцца ў Варшаву, дзе добра адукаваныя выкладчыкі будуць іх вучыць, як арганізаваць праект, атрымаць грант, стварыць арганізацыю.

Справа на шмат гадоў

Паводле словаў аднаго з арганізатараў праекту з Польшчы Томаша Бладынца, “дзесяць самых добрых людзей з гэтай групы паедзе на два месяцы на практыку ў розныя арганізацыі Еўропы, каб паглядзець, як такія арганізацыі працуюць. Многія гэтыя арганізацыі маюць непасрэднае дачыненне да беларускае справы, таму навучэнцы змогуць не толькі назіраць, але і працаваць на карысць Беларусі”.

А ўвогуле, адзначае Томаш Бладынец, задачы кампаніі “BelaPlus” больш шырокія і доўгатэрміновыя: “Ёсць мэта такая, каб актывізаваць маладых людзей у Беларусі, а таксама стварыць кантакты, сувязі. У апошні год мы наладзілі шмат такіх кантактаў і лічым, што ў будучыні з гэтымі людзьмі ў Беларусі мы, палякі, і нашыя нямецкія партнёры будуць супрацоўнічаць у розных цікавых сур’ёзных праектах. Таму што гэта праца па пабудове грамадства ў Беларусі, а гэта справа на шмат-шмат гадоў”.

“Каб займацца такімі рэчамі, трэба быць крыху прафесійным мэнэджэрам, а ў нашай беларускай грамадзянскай супольнасці крыху бракуе акурат прафесіяналізму, - адзначае прадстаўнік арганізацыі “Трэці шлях” Алесь Апелькін. - Таму трэба сабраць 15-20 маладых людзей і зрабіць з іх нармалёвых, добрых, прафесійных праектных мэнэджэраў. І таксама яшчэ паралельна мы праводзім праект “Ліберальны клуб” – арганізоўваем круглыя сталы, экспертныя сустрэчы таксама тут, у ІВВ. Мы імкнемся запрашаць людзей не толькі са сталіцы, а больш з рэгіёнаў, якія не маюць канкрэтнага лёгкага доступу да экспертаў, ці не маюць магчымасці камунікаваць з людзьмі з іншых рэгіёнаў”.

Прага да самарэалізацыі і любоў да Беларусі

Студэнт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта Сяржук Яўменаў і выпускніца БНТУ Віка Захарава прадстаўлялі праект “Літаратурны партал “pishu.by”. “Гэта партал, дзе мы плануем аб’яднаць на адной пляцоўцы маладых пісьменнікаў і паэтаў і чытачоў. Мы плануем таксама рабіць гэта не толькі ў інтэрнэт-прасторы, але ладзіць сустрэчы ў рэаліі, літаратурныя вечары, спаборніцтвы”.

Паводле Вікі Захаравай, “на самой справе вельмі цяжка арганізаваць такія праекты, таму што, па-першае, вельмі часта моладзь баіцца распаўсюджваць інфармацыю пра тое, што яна робіць, а па-другое, вельмі цяжка знайсці сродкі. А калі больш сур’ёзныя справы, то цяжка дамовіцца і з памяшканнем, і ўвогуле знайсці нейкую падтрымку”.

На маё пытанне, што падштурхоўвае маладых людзей да ўдзелу ў такіх праектах, Сяржук і Віка адказалі: “Прага да актыўнасці, прага змяніць нешта ў сваім асяроддзі, паўплываць неяк і сваім прыкладам, і ўвогуле тым, што ты робіш, на маладых людзей, у першую чаргу, на студэнтаў, ну, і ўвогуле, самарэалізацыя". “Яшчэ ёсць такі момант – жаданне зрабіць што-небудзь для сваёй любімай краіны”.

Дэфіцыт станоўчае інфармацыі

Прадстаўнік нямецкай арганізацыі “Культур Аспект” Маркус Ёртэль адзначыў, што дагэтуль у многіх застаецца спрэчным пытанне, ці ёсць сённяшняя Беларусь часткай Еўропы альбо не. “У некаторых момантах, так. А з іншага пункту гледжання, яна застаецца ізаляванай, але гэта можа змяніцца, таму паглядзім, як сітуацыя будзе развівацца. Галоўнае, як людзі сябе адчуваюць у гэтым плане. Калі я сустракаю беларуса, які кажа: так, я хачу быць адкрытым да Еўропы, тады для мяне ён і ёсць беларускай часцінкай Еўропы”.

Маркус адзначае, што цікавасць да Беларусі ў Еўропе па-ранейшаму застаецца невялікай: “Наша і падобныя нашай арганізацыі натуральна працуем над тым, каб абудзіць цікавасць да Беларусі. Я б сказаў, што цікаваць да гэтай краіны павялічылася пасля сакавіка 2006 году, але, нажаль, у вельмі вузкім фокусе – маўляў, у Беларусі ўсё кепска, Беларусь – гэта там, дзе кіруе Лукашэнка. Але такое вузкае ўспыняцце краіны мне не падабаецца”.

Маркус Ёртэль патлумачыў, чаму супраца менавіта з беларускай моладзю цікавіць яго найбольш: “Маладыя людзі вельмі заангажаваныя ў будучыні Беларусі. З маладзёнамі трэба працаваць, вельмі шкада, калі многія маладзёны прадастаўленыя самі сабе, гэта мае месца і ў Нямеччыне. Тут у моладзі ёсць вялікая цікавасць зазірнуць па-за межы ўласнае краіны, пазнаёміцца з замежнымі досведамі. Мы адчуваем гэтую цікавасць і будзем для гэтага працаваць”.

Апроч прадстаўлення конкурсных праектаў, у нядзелю ў рамках семінара адбылася і подыюмная дыскусія па пытаннях культуры. Удзельнікі мерапрыемства атрымалі магчымасць падыскутаваць з прадстаўнікамі творчай інтэлігенцыі, у тым ліку і з вядомым мастаком Артурам Клінавым.

Пропустить раздел Еще по теме

Еще по теме