1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Выйшаў музычны альбом “Жыць для Беларусі” паводле паэзіі Л. Геніюш

https://p.dw.com/p/7o0A

Сёння ў Мінскім Доме літаратара адбылася прэзентацыя музычна-паэтычнага альбому “Жыць для Беларусі”. Гэта кампакт-дыск, які складаюць 20 песняў, напісаныя на вершы Ларысы Геніюш у выкананні вядомых беларускіх музыкаў. Адметнасцю альбому з'яўляецца тое, што музычныя кампазіцыі тут перамежаваныя з вершамі, якія чытае сама Ларыса Геніюш.