1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

В. Вячорка: "Еўропа можа прызнаць Палату прадстаўнікоў"

22 сентября 2008 г.

Першы намеснік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка не выключае, што цяперашнія парламенцкія выбары могуць быць прызнаныя Еўрапейскім Звязам, нягледзячы на шматлікія, на ягоную думку, парушэнні пад час выбарчае гонкі.

https://p.dw.com/p/FMtD
Фото: Fotomontage/DW

Як адзначыў палітык у інтэрв’ю DW-RADIO, шансы на тое, што Еўропа можа прызнаць Палату прадстаўнікоў ёсць:

"Ёсць людзі, якія стомленыя ад беларускай праблемы, ёсць людзі, якія б хацелі на гэтай стомленасці запрапанаваць хуткія і простыя рашэнні, пэўна, набраць сабе нейкіх палітычных пунктаў, паказаць, што яны нарэшце да Моклы прыйшлі і рассеклі гэты вузел. Але ёсць і іншая матывацыя – прагматычная, каштоўнасная.

Ясна, што свет быў шакаваны расійскімі паводзінамі пад час апошняй вайны, і, падазраю, што і Лукашэнка быў дастаткова непрыемна ўражаны. І зразумелая матывацыя, паводле якой некаторыя еўрапейскія палітыкі кажуць: зараз трэба ратаваць незалежнасць усіх калярасійскіх дзяржаваў для таго, каб Расіі непавадна было. Я вельмі рады, што нарэшце гэтая матывацыя загучала, таму што мы пра гэта гаварылі еўрапейцам і амерыканцам дзесяцігоддзі – зважайце на тое, што незалежнасць і дэмакратыя, перспектывы свабоды і незваротнасць незалежнасці ёсць адно цэлае. Нарэшце нас пачулі, хаця для гэтага, на жаль, спатрэбілася вайна.

Але я засцярог бы некаторых еўрапейскіх палітыкаў ад спадзеву зрабіць Лукашэнку такім вось незалежнікам, зрабіць палітычную волю аднаго непрадказальнага чалавека гарантам незалежнасці, а незалежнасць – закладніцай такой непрадказальнай палітычнай волі. Гэта крайне небяспечная канструкцыя”. (гк)